Не клянися

Ты не кляніся мне ў каханні вечным
І не складай прыгожых слоў санеты.
Ты не апошні і ўжо не першы,
Хто мне спяваў няшчырыя куплеты.

Ты не зрывай букет рамонкаў у лузе
І не нясі лілеі на спатканне,
Не пакланяйся, нібы светлай музе.
Патухнуць нашы зоркі на світанні.

Ты для кагосьці, пэўна, будзеш лепшым,
Ды і жыццё змяняе часта ход!
Ты не кляніся мне ў каханні вечным –
З табой нам толькі па шаснаццаць год…

                2011 год


Рецензии
Оля, в твоих стихах есть главное - поэзия! Редкое явление в наши дни...

Андрей Налобин   17.11.2018 18:41     Заявить о нарушении