Бацьку

У каторы раз пісаць саджуся…
Ды знайсці не магу цёплых слоў.
Я табе да зямлі пакланюся
За адданасць тваю і любоў!

Пахнуць хлебам змарнелыя рукі,
Сенажаццю і ранняй расой.
У цябе падрастаюць унукі,
Але ты не старэеш душой.

І ціхай тугою спавіты
Блакітныя добрыя вочы.
Смуткам і жалем разліты
У іх недаспаныя ночы.

Лёс з дзяцінства не песціў, не лашчыў
І сірочая доля знаёма.
І ўсё, што ў жыцці сваім бачыў –
Сцяжынка да роднага дома.

Я б кожную сумную нотку
З жыцця тваёй песні не зграла б.
Па рэчцы жыцця тваю лодку
Да шчасця б накіравала.

На лёс свой не наракаеш.
Працуеш  з цямна да цямна.
Мяне, як ніхто ты чакаеш,
Цябе даражэй мне няма.

Хай, тата, жывецца ў здароўі
І ў добрым настроі заўжды.
За нашыя ў шчасці дарагі
Табе абавязаны мы!
                2016 год


Рецензии
Прекрасная тема...Верное изложение...Присутствие поэтического образа! Молодец!

Андрей Налобин   17.11.2018 18:27     Заявить о нарушении