***
Ты шчасця ў жыцці сваім не напаткаеш!”
Сцвярджалі сябры: “Гэта клопат, турботы,
Ад сшыткаў і кніг да кантрольнай работы.
А тата мне кажа з павагай, сур’ёзна:
За сшыткамі ты не заседжвайся позна.
Ты к дзеткам спяшайся ў добрым настроі,
Вялікая справа – настаўніца ў школе.
І ён ганарыцца, што я спазаранку
Заўжды паспяшаю да школьнага ганка.
А як не спяшацца? Чакаюць там дзеці,
Паверце, найлепшых няма ва ўсім свеце.
Яны пашкадуюць, яны пажартуюць,
Яны гэтак шчыра чакаюць і любяць.
Яны табе вераць і давяраюць,
А пройдуць гады – хіба не ўспамінаюць?
Давераны нам маленькія сэрцы.
Настаўніцай быць – гэта шчасце, паверце!
Не скарджуся я і не шкадую ніколі,
Бо справа вялікая – настаўніца ў школе!
2016 год
Свидетельство о публикации №118011209123