Мама, даруй...

За маршчынкі, што з’явіліся так рана,
Трывожны позірк стомленых вачэй
Я прабачэння папарашу ў мамы,
За недаспаных карагод начэй.

Падзякую за калыханак хвалі,
Майго маленства сонечныя дні.
І за шчаслівыя дзяцінства далі,
Што разам з ёю весела прайшлі.

Я прабачэння папрашу ў мамы…
Але ці хопіць самых шчырых слоў,
Каб загаіць на родным сэрцы раны,
Каб адплаціць за яе ласку і любоў…
                2009 год


Рецензии