Май спрауляе свой апошни баль...
Белым пухам у сады сыпне
І апошнім школьным перазвонам
У душы ўспаміны ўскалыхне…
Басанож па серабрыстых росах
Пахам ландыша бяжыць удаль,
А вяночак жоўты вяне ў косах…
Май спраўляе свой апошні баль!
Загалосіць ліўнямі, заплача,
Гром аркестрам наганяе жаль.
Па майму дзяцінству (не іначай!)
Май спраўляе свой апошні баль!
З сумам расплятаю косы,
Абярнуся і шапну: “Бывай,
Свет дзяцінства чысты і бялёсы…”
Май спраўляе свой апошні баль!
2011 год
Свидетельство о публикации №118011209096