***

І кажуць людзі, што прывязаны навекі
Да тога месца кожны чалавек,
Дзе і паветра, як святыя лекі,
Ад ўсіх хвароб нас вылечыць навек.

Там  кожная сцяжыначка здаецца
Шчаслівым шляхам да высокіх перамог.
Радзімаю куточак той завецца,
Святое скрыжаванне ўсіх дарог.

Няма тут мітусні і злых гаворак,
І сэрца знойдзе свой спакой адвечны.
А па чужыне, нібы месяц сярод зорак,
Блукаеш. А Радзіма лечыць…

І лёс нашчадны нас раскідае па свеце,
Ды зноўку вернемся да роднага парога.
Бо кожнаму на сонечнай планеце –
Да Бацькаўшчыны суджана дарога…
                2015 год


Рецензии