Гимн роднаму гораду
Тут гісторыя старонкі раскрывае.
А была ўсяго тут рэчанька калісьці,
Так легенда нам апавядае.
Ехаў пан багаты цераз рэчку,
Ды ўтапілася ў рэчачцы ўздзечка.
Не магло ўжо быць ніякай спрэчкі,
Як назваць прыгожае мястэчка.
Так Уздзянкаю назвалі рэчку тую,
А Уздою – той куточак маляўнічы.
Ён багаццем маніць і чаруе,
Зіхаціць вясёлкаю крынічнай.
Тут друкарня знакамітая стаяла
І маёнтак знатных Радзівілаў.
Ды вядомых дзеячаў нямала
Уздзеншчына наша нарадзіла.
Гэты горад часам руйнавалі,
Нападалі немцы і татары.
Але продкі свята захавалі
Горад родны для сваіх нашчадкаў.
Сёння горад малады, прыгожы, чысты.
Слаўныя бульвар і вуліцы вітаюць.
У Палац культуры ўрачысты
Усіх гасцей святочна запрашаюць.
Купалы з усіх дарог відняцца
Свята-Петра-Паўлаўскай царквы.
Уздзенскім дзяўчатам сняцца
Добрыя і казачныя сны.
Няхай горад родны не згасае,
Зорка Міншчыны і нашай Беларусі.
Няхай кожны сёння заспявае:
Я, Узда, табою ганаруся!
2014 год
Свидетельство о публикации №118011209048