Вёска
Бы дзед стогадовы, бубняць.
А мне гэты вёску не церпіцца,
Як родную мамку абняць.
Скавана глухой адзінотаю.
Сіроты нібы – каміны.
Вяртаюся зноўку з самотаю,
Адчуўшы злы цяжар віны.
Пакінута, кінута, сцератая
У памяці родных сыноў.
Чакаеш, усхліпваеш, бедная,
Сабачымі стогнамі зноў.
І сціхлая вуліца цягнецца
Ад хаты пустой да пустой.
Хто сёння з табой развітаецца?
Хто з’едзе, а хто – на пакой…
Ты, вёска мая беларуская,
Пад белым бусліным крылом.
Рукамі мужыцкімі, дужымі
Мы сеем, і косім, і жнём,
Каб звон малака ў даёнцы
Ніколі не змоўк, а мацнеў,
Каб колас жытнёвы пад сонцам
Бурштынам вясёлкавым спеў.
Хай вулачкі нашы вясковыя
Смехам дзіцячым гамоняць,
Лугі зацвітаюць мядовыя,
Сусед да суседа заходзіць!
…Сярдзіта парыпваюць весніцы,
Бы дзед стогадовы, бубняць.
А мне, мая вёсачка, верыцца:
Жыццё ў цябе не адняць!
2013 год
Свидетельство о публикации №118011209041