***
Маю горкую кволую долю,
Васямнаццаць шчаслівых гадкоў,
Што ляглі паміж шчырых радкоў.
Іх з табою было мне так мала,
Мая мілая, любая мама!..
Кожны дзень, кожны крок буду помніць.
Гэты боль бег гадоў не загоіць.
Што ж пакінула ты мяне рана,
Мая мілая, любая мама!..
Абарані, захіні ад болю
Маю горкую здрадніцу-долю.
Сваіх песень ты не даспявала,
Мая самая мілая мама…
2010 год
Свидетельство о публикации №118011209031