***

А сэрца не змаўкае –
То боль, то проста смутак,
То голасна спявае
І рвецца па прыступках.
То шчыра зашчабеча,
Нібыта суцяшае,
То плача, як малеча,
Заходзіцца ў адчаі.
Хай Божа памагае,
Бо хочам жыць у згодзе.
А сэрца не змаўкае,
А сэрца шчасця просіць.
                2010 год


Рецензии