Новы век

Новы дзень, новы памятны год
На зямлі з намі ўжо ў карагодзе.
Колькі шчасця нясе, ці няўзгод
Новае тысячагоддзе?



Якім будзе цяперашні лёс
У краіны? і наш непасрэдна?
Зоркі ярка мігаюць з нябёс...
Небу  нашы малебны.



Заіскрыўся агеньчык душы,
Загарэўся, бы ёлка ; агнямі,
Яго нельга цяпер патушыць, ;
Ён і там побач  з намі.



Дык спявай жа, душа,  весялісь.
Над Палессем напевы, бы вецер.
З песняй поруч уся Беларусь –
Новы век на планеце.


Рецензии