Мы на зямлi жывём вечна

Вецер, мяцеліца - выйдзі, пастой.
Добра кругом, але зябка.
Пахне зямля і зімой зямлёй,
Летняй пад снегам траўкай.




Моцны марозік, пастой пагадзі.
Вопрадка ўся ледзянея.
Кажацца мне, што мы ўсе, як адзін
Грэемся светлай надзеяй.




Летам і ў зімку, ад ночы да дня,
Мы на зямлі жывём вечна.
Свет назаўжды зберажэ дабрыня.
Нашым цяплом чалавечым.




Вецер, мяцеліца - выйдзі, пастой.
Добра кругом, і не зябка.
Пахне зямля і зімой зямлёй,
Летняй пад снегам траўкай.


Рецензии