Будзь жа

Вечарам некуды сум адлятае.
Зноў не вярнуцца пад ранак яму...
Хай ён у бездані ціха знікае,
Тлум твой жыццёвы яму я здыму!

Я ад цябе забяру ўсю  трывогу
І ўсю разгубленасць у гэтым жыцці!
Дай жа мне права прыйсці на падмогу,
Дай мне магчымасць з табою ісці!

У эгаізме, такім адмысловым,
Ведай, не ўздымеш вышэй галаву,
Толькі ў пакуты зноў кінешся новыя!
Я не прашу, я з жальбою раву!

Будзь жа ты проста лагоднай дзяўчынай,
Будзь ты ласкАваю жонкай, каханкай!
Стань зноў такой жа бліскучай жанчынай,
Што я ўбачыў у леташнім ранку!

Я заклінаю: не інач ты нічога!
Памятай, што я кахаю цябе!
Ведай, святла не бывае шмат-многа!
Ты - маё Сонца! І патрэбна не ў сне!


Рецензии