Нашы цяпер гады

Што з намі будзе,
Людзі?!
Ведае кожны з нас:
Прыйдзе час .

Але мы цяпер тут,жывыя.
 На планеце Зямля, ;
Вы і я.
Ды толькі сэрца ные.

Вышэй галаву!Наш дух
Непахісны.
Мы;ланцуг
Паміж тымі, хто быў і хто будзе.

Людзі!
Жывіце год трыста
З чыстай
Душою.Каб не саромеліся нас
Дзяды, што былі,
Што будуць унукі.

Нашы цяпер гады.
Наш час.


Рецензии