Дабрыня выратуе свет

Чорная магія, ведзьмы, вядзьмаркі,
Вечная тэма праблем.
Колькі жадання спаліць агнём жаркім
Погань, няшчасці, ды гнеў.


 

Чорная ноч, але дзень потым светлы.
Чорны ды светлы прасвет.
Ёжкі, кашчэі, ступы ды мётлы.
Хто ж ратаваць будзе свет?




Толькі калі мы з’яднаемся разам,
Пры дапамозе агня,
Згіне нячыстая сіла, зараза,
Прыйдзе з нябёс дабрыня!


Рецензии