Лiст маме
Мая мілая мама, дзякуй!
За дзяцінства, клопат, любоў,
За бяссонныя ночы, што ты праводзіла
Ля дзіцячай калыскі, засцерагаючы сон.
Мая любімая мама, дзякуй!
За ласкавы позірк і дабрыню,
За пяшчоту, цярпенне i ласку,
За ўсмешку скрозь слёзы і... тваю цеплыню.
Мая добрая мама, дзякуй!
Я цябе вельмi моцна люблю
І ўсё тое, што часам сказаць забываю,
Я ў гэтым лісце напішу.
Мая пяшчотная мама, дзякуй!
Я шчаслівы, таму што ёсць ты
І нават калі я не побач з табою,
Маё сэрца ў такт б'ецца з тваім.
Мая дарагая мама, дзякуй!
Я вырас і бацькам стаў сам,
Але, як у дзяцінстве, мяне ты шкадуеш,
I я для цябе ўсё тое ж дзіця.
https://www.youtube.com/watch?v=2kOlCn3oGts
Свидетельство о публикации №117123100345