Пажаданне

Сумам пакрылася Неба,
Вечар. Жальба Дажджу.
Я сёння там, дзе мне трэба,
У неба з Каханнем гляджу!

Можа пашчасціць імгненнем 
Убачыць крыло самалёта,
І пад уплывам сумлення
Непагадзь знікне і слота.

Сэрца маё прывітанне
З сонцам пашле той дзяўчыне,
Што сустракае Світанне
У моры  далёкай краіны.

Хай жа блакіт ад нябёсаў
Рэхам у вадзе адгукнецца,
Шчасце пясчанымі плёсамі
Лашчыць яе і лагодна смяецца.


Рецензии