Настрой

Пераблытала прырода
Восень з летам – поры года.
Летам, нібыта з вядра,
Дожджык ліў. Прыйшла пара
Восені – ізноў кур'ёзы:
Не дажджы – скупыя слёзы…
Толькі я прыйшла да згоды
І з сабою, і з прыродай.
Не пагоршыцца настрой,
Калі ўлетку – снег гарой:
Шчаслівейшая на свеце,
Бо ў сэрцы сонца свеціць!


Рецензии