Жыта

Каласы як нiткi -
Залатыя нiткi!..

А зярнё нальецца -
Золатам нальецца!

I вусы напыжыць -
Золатам напыжыць...

I кранецца долу -
Золатам i долу!..

А прыйду на поле -
Залатое поле.

Падзiўлюся хвалям -
Залатым i хвалям!..

I сярпом - о! - нiтку -
Залатую нiтку! -

Цiхенька сарву -
Золата сарву!..

I тады на зернях -
Залацiстых зернях -

Маладосць зайграе -
Золатам зайграе!

I прашэпчуць вусны -
Залатыя вусны:

"Я Цябе Любiў...
Я - Цябе Люблю!!!"


Рецензии