Яр

Я толькi яр.
Неба - ты!

Я толькi яр.
Неба - ты...

Я жоўкну: жар!
Ты неба - ты!

Я восеньскi гар.
А неба - ты!

Тумановы завар...
А неба - ты!

Я лужына хмар.
А неба - ты!

Я ўскраiна мар!..
А неба - ты!

Я смага ля чар.
А неба - ты!

Рапухаў цар...
А неба - ты!

Брыдкасцей яр.
А неба - ты!

Я лесвiца кар...
А неба - ты!

Я - толькi яр.
А неба - ты...


Рецензии