ШЧЫТ I МЕЧ

      Абавязак. Гонар. Айчына!
      Трыадзіная сутнасць мужчыны.
                Мікола Сейбіт

Абаронца Айчыны,
Супрацоўнік дзяржаўнай бяспекі,
Прысягнуў берагчы ты
Беларускага чалавека.

Канстытуцыі непарушнасць,
Незалежнасць самой Беларусі
Праз магчымасць спецслужбы
Забяспечыць ты мусіш.

Ў авангардзе разведка
Пранікае у планы замежжа.
Асцярожна, без сведкаў
Робіць справу належна.

Контрразведка даўно
Кантралюе ў краіне становішча,
Каб знутры не змагло
Загарэцца варожае вогнішча.

Разам з тым вы павінны
Забяспечыць і сувязь ураду,
Каб у нашай краіне
Была моцнай улада.

На пачэсную справу
Ад людзей вы давер атрымалі,
Каб бяспеку дзяржавы
На высокім узроўні трымалі.

Гонар з тым беражыце
Ад самага першага кроку.
Вопыт лепшых традыцый
Памнажайце з станоўчага боку.

Хай жа сэрцы гараць,
Хай жа розум халодным ваш будзе,
Шчыт з мячом каб трымаць
І тым рук не забрудзіць!


Рецензии