зiмовая ранiца

а раніца якая прыгожая!
убачыла снег і сонца
і зноў заснула зусім шчаслівая
задаволеная, хоць муркаці
адчыняла вакно марозу
дыхала добрай зімой
бэзавы, блакітны, ружовы,
белы. Снег, святло, зіхценне, заход
мы ў дзяцінстве фарбавалі снег акварэлямі
і развешвалі ільдзяныя фігуркі на дрэвах
аднойчы я паслізнулася, упала
і пабіла ў кроў вусны
чужы дзядзечка абціраў мне твар снегам
лагодна усміхаўся і казаў:
нічога! нічога, бывае
зальжэе, загоіцца - і не ўспомніш
і памятаю толькі таму
што дзядзечка быў добры
усміхаюся сама сабе
нічога! нічога, бывае
загаілася - і не ўспомню
а раніца якая прыгожая!
убачыла снег і сонца
і зноў заснула зусім шчаслівая
і сніцца штосьці забаўнае
вязанае марозіва з сунічкамі
калі ўспомню - раскажу
добра мне!


Рецензии