Змрок

Куды ні кінь-
пануе змрок
і моцы сонца
не чутно.
Палюе недзе
ў лесе воўк,
а ты нясеш
сваё ярмо.
Дакуль жа
так адвеку жыць?
Дакуль жа
гонару ня мець?
Павольна ў бездань
плыць і плыць,
і ад відовішчаў
нямець?


Рецензии