Чарадзей

Чары дзей,
Чарадзей Усяслаў,
праз туманы
гадоў і вякоў!
Ад навалы чужое
пазбаў,
ад бяспамяцтва
гнюсных акоў.
Не змарнела
на дух та зямля,
дзе Сафіі сьвятыя
Крыжы,
дзе цячэ Палата
і Дзьвіна,
і дзе вораг стаяў
на мяжы.
Глянь,вартуе
Барысаў Камень
Беларусі-Радзімы
мурог.
Толькі б мы
не згасілі агмень,
баранілі свой
родны парог.
Перакінься ўночы
ваўком
і сьцяжынай лясною
бягі!
Хай навокал
маланкі і гром!
Хай навокал
чужыя сьцягі!
Мару,Веру сваю
зьберажы,
ды Надзею ўпарта
трымай.
І табе запяюць
капяжы,
і,нарэшце,здабудзеш
Свой Край!


Рецензии