Ты маеш рацыю, мой сябар, калі крычыш так гучна пра правы. Не варта нам чакаць пакуль за нейкі хабар вядомы блазн зноў атрымае нашы лёсы для гульні. Гуляюць усе...Налева і направа шпурляюць жыццямі сумленных грамадзян... Няма шукаць нам сёння дзе ўправы... Аблога, ганьба і знявага ўсім. Ні мовы роднай не пачуць з устатку. На словы дзеі ўсе сыйшлі ўшчэнт. Зганяюць беларусаў у шчыльны статак, каб рускамоўным даць прастору нешта склеіць. І робяць, далібог, і ганарацца, што не здаюцца ў сваёй упартай здрадзе... нацыі.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.