Жадаю

Я жадаю да белага снегу прыльнуць
Кожнай клетачкай, слыхам і зрокам,
Каб  не снежаньскі холад - пяшчоту адчуць
І зімы нетаропкія крокі.

Я жадаю шчакою прыльнуць да шчакі
Непаголенай, здобранай ветрам.
І цяплом  загрубелай  ад працы рукі
Наталіцца,  як парастак  светам.

Завірухі жадаю  сцюдзёнай парой,
Што сабою абшар закрывае.
Я жадаю гарбаты гарачай з табой…
І няхай увесь свет пачакае.


Рецензии