Вышыванка

Прагна ў думках жаданых блукае
Маладая дзяўчына.Цiха ў заўтра пайшла…
Ды цi ведаеш ты, што цябе там чакае?
Калi б ведала-знала, то, напэўна б, знайшла…

Ты не проста туды цiха так зазiрнула?!
Там чакала ўбачыць вобраз мiлы таго,
Хто  ў сэрцы тваiм, а не ў збеглым мiнулым,
Хто стаiць i чакае кахання твайго!?

Ляжа сонца праменнем на тваю вышыванку,
Зазiрне табе ў вочы ўсёю ласкай сваёй.
Не сумуй ты, дзяўчына, прыйдзе заўтра твой ранак,
А з iм той, хто чакаў i кахае душой.

Падымi свой пагляд, паглядзi на мяне!
Мо я той,каго ты так упарта чакаеш?
I сказаць не спяшай сваё рэзкае «не»,
Бо згубiўшы, не ведаеш, што  атрымаеш.

Не кажы «не» ў адчаi сваёй мацi i тату,
Не кiдай назаўсёды любiмы свой край,
Не губляй з гарызонту бацькоўскую хату,
I кахання сваё шчыра ў сэрца прымай!


Рецензии