Нясвiжскi раманс
Лягла на Замак цень Радзівілаў...
Мая КАХАНКА мяне ўсё хваліць,
“Маэстра” – кліча, а лепш бы – “мілы”...
Цябе сустрэў я ў гадзіне нашай,
А ўсё здаецца – ў часы былыя.
Хто НАС асудзіць? Хто НАС накажа?
Хто СВЕТ КАХАННЯ ад нас закрые?
Увайшла Ты ў сэрца чароўнай нотай...
Твой голас чую: далёкі-блізкі.
Душу сціскае благой пяшчотай, -
Гучыць над светам РАМАНС НЯСВІЖСКІ.
Чаму ж такое магло адбыцца?
У адну істоту спляліся Двое...
Жыццёвай стала Ты мне крыніцай.
Я Тваё сэрца надзеяй ўзброіў.
Твая сцяжынка з маёй сустрэлась, -
Пра ўсё забыцца дазвол дала нам.
Прабілі сэрцы Амура стрэлы
Нам, ад КАХАННЯ чароўна-п’яным...
Дык хай нясецца імклівай нотай,
Цябе шукае далёка–блізка, -
КАХАННЕ будзіць благой пяшчотай
Ўзнёслы, вечны РАМАНС НЯСВІЖСКІ.
Свидетельство о публикации №117120308841