Мяжа

Замалёўка. Мяжа паміж восенню і зімой.

Насупіў вечар сумотна бровы,
Навіс, як прЫвід, над лесам змрок.
Ужо два тыдні прайшло з Пакровы
І не чуваць стракатні сарок.

Сустрэла восень зімУ-сястрыцу.
Ідуць упОруч, як мае быць.
Аблюбавалі садок сініцы
І дзень хутчэй і хутчэй бяжыць.

На небе чорным ніводнай зоркі.
Пад капялюшамі  ліхтароў
Лятаюць роем нібыта зёлкі,
Нібыта пчолы ля пчаляроў.

Сняжок не першы. Парламентарый.
Ды і марозік - не навінА.
За ноч зямліцы адбеляць тварык
І знікнуць раніцай, да відна.


Рецензии