Начныя фантазii

Ноч… Белым срэбрам раскіданы зоркі,
Месяц – бы яблык надкушаны горкі.
Па завуголлях варушацца цені:
Шэрыя, чорныя, розных адценняў –
Казачныя, фантастычныя здані –
Ноччу выходзяць яны на спатканне.

Шэпт, шамаценне… Даносяцца словы
Замілавання і ціхай замовы…
Гэта наяве ці толькі мне сніцца?

Казку знішчае зара-зараніца:
Ночы таемнасць знікае, як цень –
Нованароджаны свеціцца дзень.


Рецензии
Золак у фарбах чарнільна-ружовых
Казку схавае для выпадкаў новых,
Дзе сапраўды цуда здарыцца можа
Словам ці вершам, як ранак, прыгожым...

Падабаюцца такія фантазійныя замалёўкі, шаноўная Святлана! З пажаданнем утульнага зімовага вечара,

Ядвига Довнар   08.02.2019 17:57     Заявить о нарушении
Ядвіга, добры вечар!
Вялікі вам ДЗЯКУЙ, што завіталі да мяне ў госці!
І асабіста - за цудоўны вершаваны экспромт! Ён - добрае дапаўненне да маёй вершаванай замалёўкі)))

Светлана Быкова   11.02.2019 20:05   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.