Што мне зрабiць?

Што мне зрабіць,
каб Ты жыла?
Якія вытрываць пакуты?
Баліць і курчыцца душа,
і хоча жыць,і быць пачутай.
Але навокал хворы сон.
Пануе цішыня ды здрада.
Я ж чую сэрцам немы стогн!
Я адчуваю гэту Страту!
Мне анічога не шкада.
Сябе не палічу ахвярай.
Што мне зрабіць,
каб Ты жыла?
Якое вымагаеш Справы?


Рецензии