Таму што...

Таму што
мы маем Слова,
нам злыдні
крывавяць вусны.
Несанкцыяванай мовай
азваліся беларусы.
Азваліся,што жывыя,
што робяць сьвяты Працяг
і шчэ не адзін уздымуць
"міронаўскі"*Вольны Сьцяг.
Азваліся-не даруюць
такога табе і мне.
Зацята муры фарбуюць,
бо "Беларусь жыве!"

*
“Мірон” вывешвае бел-чырвона-белыя сьцягі ў самых цяжкадаступных месцах – на высокіх вежах, лініях электраперадач пад напругаю ў дзясяткі тысяч вольт. З гледзішча звычайнага чалавека, ён робіць нешта неверагоднае і таму ўяўляецца нейкім волатам, якому падуладна ўсё.


Рецензии