Дождж панадзiуся ля хаты...

Дождж панадзіўся ля хаты
Пэцкаць кроплямі траву.
Спрытны вецер, зухаваты
Патурае ўслед яму:

То памацае за плотам
Бляклы кусцік крапівы,
Ці скуголіць разам з дротам,
Ці галопам -- за хлявы.

А то ў садзе задубелым
Хукне ціха на кусты --
Лісце, лісце паляцела
Дагары на дол пусты!

Навярэдзіў вецер рукі.
Пнецца (дзьмухае наўгад),
З перапуду, з рэштай мукі,
Зацярушыць лісцем сад.

Дождж папырскаў каля хаты...
Вецер змогся, не гудзе.
А зіма? Зіма зацята
Завіруху прывядзе.


Рецензии
Вялікі дзякуй за вершы на роднай мове! Якая ж яна, усё такі, прыгожая - простая, ясная, пяшчотная...

Лариса Толмачёва   30.11.2017 10:31     Заявить о нарушении
Сапраўды, Ларыса, беларуская мова надта прыгожая і меладычная.
І вельмі прыемна, што Вы адгукнуліся на мае вершы.

Поспехаў Вам ва ўсіх справах!
З павагай да Вас...

Леонтий Обринский   30.11.2017 19:00   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.