Калі б я на бел свет нарадзіўся
Ўсяго шчэ адзін толькі раз,
Я бы зноўкі ўсё там жа з'явіўся,
Дзе радзімы агеньчык не згас.
Я прыйшоў бы ў Літву, каб убачыць
Каля хаты старой жасьмін-цьвет,
I сьвітанак усё той жа палашчыць,
На Барках свой пакінуўшы сьлед.
Я прыйду не бурыць, я нічога няйначу,
Ціха ў хату сваю да бацькоў зазірну,
Там я прадзедаў, дзедаў нарэшце ўбачу,
Потым моўчкі бязслёзна заплачу,
І ў цемру нырну векавую…
Каб вярнуцца са срэбным чароўным ключом,
Перадам яго ўнуку, а зязюля маё накукуе ...
Гэта, верагодна, самае галоўнае, чаго можа сваімі вершамі дабіцца той, хто іх піша (на кажу "паэт" наўмысна)- крануць пачуцці чытача, выклікаць станоўчыя эмоцыі. Пад імі я разумею не страх, не адчай, не абыякавасць,а суперажыванне, салідарнасць, захапленне г.д. Шчыры дзякуй,Вольга, што не абыякавыя да тых перажыванняў, якія бачны ў маіх радках. З павагай,Ваш Нік.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.