Цмок, Каралева, i Пауднёвы Крыж

Тут шэры ранак, шэры натоўп.
Тут кожны трэцi назiрае за мной.
А эльфы ідуць туды, дзе гурбы дзiўных рэчаў
Сто стагодззяў ахоўвае цмок.
Мне там, нажаль, няма чаго рабiць.
Мне тут, нажаль, няма чаго рабiць.

Тут як малiтву слухаюць джаз,
Тут п'юць гарэлку бы святую ваду.
А шхуны плывуць на тыя выспы,
Дзе п'юць whiskey флібусьц'еры пад Паўднёвым Крыжом.
Мне там, нажаль, няма чаго рабiць.
Мне тут, нажаль, няма чаго рабiць.

Тут кожны сметнiк - мой гаспадар.
Тут пiшуць вершы пра Іржавыя Днi.
А побач  - палац. Дарма чакае каралева
У белым строi, што кахае мяне.
Мне там, нажаль, няма чаго рабiць.
Мне тут, нажаль, няма чаго рабiць.

1990, LP/CD 'Краіна Доўгай Белай Хмары', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.


Рецензии