Асiлку слова! ГАФ

Гаротныя мары,
Дзявочыя чары
Згубілі асілка навек.
Ён толькі пачаў
Змагацца за праўду,
Як зразу згубіў востры меч.
Ды важкае слова
За родную мову,
За край, за зямлю,
За увесь свет
Узляцела, запела,
І ўсё ж тут асела,
У сэрцы тваім, чалавек!

І колькі б цяпер
Не згубілі мы часу,
Дарог непраходных прайшлі.
Ягонае слова,
Пяшчотнае слова,
Радзіму ўслаўляе ў вякі.
І ўсіх падымае,
Хто сіл больш не мае,
Хто волю сваю загубіў.
Каб родную мову,
Зямельку да скону!
Ніхто і ніколі,
Пад націскам,
З боллю
Ў сэрцы сваім не згубіў.

Посвящено Грибкову Артёму Федоровичу


Рецензии