Не шукай

Не шукай ты мяне, не шукай...
Не блукай ты па свету воўкам.
Я пакінула родны край.
Сэрца б'ецца і ные зноўку.

Неба яснае, светлы дзень,
І буслы ходзяць лугам у пары.
Ты пакінуў тут цяжкі цень,
Адпусціў ды рассеяў мары.

Абдымае цябе зямля,
Абступаюць, хаваюць кветкі...
Хто б згадаў,што таго жыцця,
Як ў птушкі, ў птушкі з клеткі...

 


Рецензии