Пра сардзiны

Юля. Ты задаўбла ўжо са сваімі кніжкамі.
Праўда. Колькі магчыма? Словы ёсць
Не толькі ў кніжках. Тым больш,
Калі табе наборамі.
Ідзі, напрыклад, у супермаркет.
Такі, што зусім супер:
З кулінарыяй, парфумай і бытавой тэхнікай.
Ці ў любы, які бліжэй.
Там мноства слоў і назваў.
Вось, да прыкладу, сардзіны.
Пішы пра сардзіны. Трэба адзначыць,
Што шмат хто з сардзін куды больш варты
За шмат каго з людзей. Якіх ты засцерагаешся знерваваць,
Калі выплюнеш кавалкі жэле, у складзе якога
Твая кроў, камякі іхніх валасоў і аплаўлены воск
З бабулінага падсвечніка.
І не трэба зараз гэта вылучаць
І намацваць у цемры бэкспэйс.

Не варта разводзіць чароды срабрыстых рыбак
У слоіках, вазах і бутэльках для дэкупажу.
Сардзіны ў бляшанках здохлыя,
Кавалкамі ў таматным соусе альбо ў посным масле.
Можна зварыць супчык - боршч з кансэрвамі.
А вось з крывёю, валоссем і воскам...
Што ты зробіш? Анічога.
Падаецца, табе ўсё ж ткі капец, Юля.
Ты, канечне, можаш асацыіраваць гэты стан
З тым, што бывае пасля непрытомнасці.
Ці нават параўноўваць з пасляаперацыйным перыядам.
Ну, таго тыпу, што гэтыя тры месяцы былі на адаптацыю.
І я ацэньваю твае маленькія крокі...
Але яны такія расчаравальна маленькія.
Яны нават не на месцы. Хаця тое, што ты
Сцяміла падкруціць адверткай
Разбоўтаную палічку ў ваннай, гэта вельмі
Добра. Чаму раней не прыйшло да галавы?
Ты ж чатыры гады хадзіла з адверткай
І жаданнем ўсё адрамантаваць.
Табе не трэба ўжо грызці зямлю і кусаць локці.
У цябе даўно няма ніякіх пачуццяў,
Нават абыякавасці няма -
Да чужога пылу, на якім яны вывелі
Новыя імёны, няроўныя сардэчкі,
Мапы сумесных падарожжаў, даты першых разоў,
Вынішчальныя пасты для ўкантакце
І іншых смажаных куранятаў у белым віне.
Сурвэткі напамяць
Пра гэты лепшы ў жыцці дзень.
Твоё любімае - моё фірмовае -
Печыва на маргарыне.
Гэтым разам вы ўсё зробіце правільна
Прымудроныя жыццёвым вопытам.
(Хаця для прымудронасці патрэбныя, як мінімум,
Мазгі. А не толькі гармоны.)
Я казаў Чэхаў, калі ў дзеятворы
Ёсць граблі, яны абавязкова трахнуць па галаве.
Граблі заўсёды тыя ж. Чэхаў гэтага не казаў.
Адзінота плюс адзінота раўняецца
Адзінота, памножаная на два.
 - У што будзем гуляць, у дочкі-мамкі,
У школу, у лячэбніцу, у лялек?
- Ды ва ўсё адразу, ё* тваю!
Мы з Тамарай ходзім парай.
Гэта для сябровак і падлеткаў. Гэта
Не для мяне. Я ў дзяцінстве гуляла
У касмічных падарожнікаў.
Яшчэ не ўсё зразумела, але цікавасць
З'яўляецца у працэсе.

Ты тысячу разоў ва ўсім правая, Юля.
Ты тысячу разоў ўсё пераадолела.
Ты ўсё ахайна пасшывала. Ты нічога не згубіла,
А нават набыла. Ты шчыра ўсміхаешся.
Але штосьці ты зараз робіш не так.
Я не ведаю, але ты
Паспрабуй Як-Небудзь Па-Іншаму.
Любую кофту з плямай выкідвай у сметніцу.
Паспрабуй спяваць.
Мусіць, і праўда, купі сабе піццу.
Толькі не запісвайся ў бібліятэку.

І пачынай ўжо прасіць новага цуду.
Не снега, там,
Намяшанага з шаўковымі пялёсткамі цюльпанаў,
А вялікага і адчувальнага навобмацак цуда.
(Ты ведаеш,якога)

10 лістапада 2017 г.


Рецензии