Колас

Я Колас,
У спаленым полі пакінут адзін, нібы клічнік.
Я - колькасць
Пажатых сярпом ды паціснутых молатам Лінча.

Я - кола
Чорнай машыны, спыняюсь з бязвыхадным крокам
У пратаколах
І мемуарах
апошняю кропкай.

Я - Колас,
Што швамі на полі і ў сшытку ратуе свой кут ад
Раскола
Палітыкі кулі, як новага культа.

Я - коска
За словам "таварыш" - сцякаю са скроні, як кропля.
Я - колькасць
Усіх, што стваралі старонкамі мовы акропаль.

І кожным з напісаных слоў,
Я, зернем са спаленага наваколля,
Стаў колькасцю тых каласоў
На полі і ў сшытку,
Я -
Колас!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →