Кали прачнуся я

Калі прачнуся я

Аднойчы я прачнуся
Ад усіх бясконцых сноў,
Прачнуся я ад выбару,
Ад межаў ды ўмоў.

Хвароб зусім ня будзе,
Пакутаў і часоў,
Запалаў надакучлівых,
Палону ад грахоў.

Аднойчы я прачнуся
Сярод густых садоў,
Чароўных, таямнічых,
Ды незямных краёў.

У тых краях сустрэну я
Небеснага Айца.
Анёлаў хор дзівосны чуць
З ім буду без канца.

Ня буду сумаваць, жадаць
Нічога акрамя
Каб толькі быць у тым краі,
Дзе мір і светлыня.

Калі прачнуся, буду я
Ўсё ведаць аб быцці,
Бо я змагу без перашкод
Да сутнасці дайсці.

І адчуваць заўсёды радасць
Як тое немаўля
У вечнасці з Айцом Нябесным,
Калі прачнуся я.

        ***


Рецензии