Радунiца

               
На магілу дзеда  пасадзіў лілею
Пастарэлы ўнук перад Радуніцай.
Ён здалёк прывёз памяць i надзею,
Што жыве радзіма і цячэ крыніца.

-Падкажы мне дзеду, дзеду даражэнькі,
Дзе схаваны бузе прадзед мой навекі?-
Кветачцы зямліцы ён падсыпаў жменьку.
Галавой кіўнула тая чалавеку...

І міжволі позірк перавёў хлапчына
На каменны крыжык, невялікі ростам,
Што стаяў пад клёнам на краю лагчыны,
Аж за хісткім плотам старога пагосту.

Зразумеў адгадку, ёкнула ў сэрцы:
Дзед мо падказаў, дзе схаваны продкі?
Усё ўраз знайшлося, ну, як на талерцы:
У гады мінулыя адчыніў ён дзверцы.

Дзіву ўнук даецца: крыж стаіць, й штогод
З чыстае вадзічкі б’е і б’е крыніца!
Тут ён сам стаіць, прадзед тут і род,
Побач любы дзед… Дзякуй, Радуніца!

Ад магілы дзедаў ад’язджаў унук
З сэрцам палымяным і душой гарачай:
“Покуль шчэ жывы, сэрца чую стук,
Тут цячэ Крыніца. Так, а не іначай!"


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →