Заплюшчу вочы

Заплюшчу вочы, быццам у сне,
І прашапчу, што хопіць мне,
Што спалены назад масты
Да сцежак і дарог пустых.

І хай я дорага плачу
Таму, што болей не хачу
Са светам усім на дно ісці
Бо я Твой шлях абраў у жыцці.

Хай слёзы капаюць з вачэй-
Мне ззяе неба ўсё ярчэй.
Заплюшчу вочы, быццам у сне,
І прашапчу, што хопіць мне.

Здалёк я бачу зніч святла
І страху ў сэрцы больш няма.
Няма пакут, што смокчуць кроў,
Пара ўжо ісці дамоў.

На небе Бацька мой і Брат
Сясцёр, братоў бясконца шмат.
Чакае горад залаты,
Ну годзе, усё, іду туды.

Хай і складаны ў неба шлях,
Ды там я свой, а тут-у гасцях.
Заплюшчу вочы, быццам у сне,
І прашапчу, што хопіць мне.

Пачуў я досыць крыўдных слоў.
Замкнулі ў вежы без ключоў.
Я ў неба птушкай палячу,
Без Бога жыць я не хачу.

Пераклад: Мiкалай Хiла


Рецензии