Захмурылася...

Захмурылася нешта,
Засталася рэшта
Сонечных праменяў
У маей кішэні
І смірыцца мусіш,
Сэрцу тут не схлусіш,

Бо зрабіў памылку
І цяпер ухмылку
Сэрца не прымае,
Сонейка чакае.
Пакаянне трэба
Прынясці да Неба:

Выбачайце людзі...
Сонца ў сэрцы будзе.
Зноў яно сагрэе
Грэшныя далоні
І разгоніць хмары,
Як заўжды разгоніць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →