Стихотворение К. Симонова Убей его!

Калі любы табе твой дом,
Рускім дзе ўзгадаваны быў,
Дзе пад столлю ты з першых дзён
У калысцы спакойна плыў;

Калі мілыя ў доме тым
Табе сцены, куты і печ.
Там, дзе памяць па родным ўсім –
Дарагая кожная рэч;

Калі мілы свой бедны сад
З майскай квеценню, з гулам пчол,
Дзедам некалі, у прысад,
У зямлю укапаны стол;

Калі ты не хочаш, каб зноў
Тут падлогу фашыст таптаў,
Каб ён сеў за дзедаўскі стол,
Сам у садзе дрэвы ламаў ...

Калі мілая маць табе,
Што карміла цябе з грудзей –
Прытуліся ў сваёй журбе
Да яе шчакою мацней;

Калі больш не хапае сіл
За фашысцкім злом наглядаць,
Як па твары маршчыністым біў
Твой забойца старую маць;

Каб і рукі, што колькі год
Калыхалі цябе, цяпер
Мылі гаду бялізну яго,
Засцілалі яму пасцель...

Калі бацьку ты не забыў,
Што насіў цябе на руках.
Той, што добрым салдатам быў,
У карпацкіх згінуў снягах.
 
Ён загінуў за Волгу, Дон,
За Радзімы пакутнай лёс;
Калі ты не хочаш, каб ён
Боль вайны і ў магіле нёс,

Каб партрэт салдацкі ў крыжах
Вораг тут са сцяны сарваў
І ў маці тваёй на вачах
Ён на твар яму наступаў...

Калі ты не хочаш аддаць
Тую, з кім удваіх хадзіў,
І так доўга пацалаваць
Не адважыўся, бо любіў.

Каб фашысты яе жыўцом
Бралі сілаю, у куце,
Каб убачыў дзяўчыну дом
Згвалтаваную ў немаце;

Каб дасталася тым звярам
Ў стогнах брудных ды й у крыві
Ўсё, што свята збярог ты сам
Толькі сілай адной любві...

Калі ў гэты вар’яцкі час
Не жадаеш навек аддаць
Дом свой мілы, жонку і маць,
Што Радзіма і ёсць для нас.

Не пазбавіць яе ніхто,
Знай: пакуль ты бой не пачнеш;
І ніхто яго не заб'е,
Знай: пакуль ты сам не заб'еш;

І пакуль яго не забіў,
Пра любоў сваю памаўчы,
Край, дзе рос ты, і дом, дзе жыў,
Ты Радзімаю не лічы.

Хай фашыста забіў твой брат,
Хай фашыста забіў сусед, —
Гэта брат і сусед стаяць
За Айчыну, а ты жа – не.

Бо за спінаю не сядзяць,
Помсцяць – самі ідуць страляць.
Калі ворага біў твой брат, —
Гэта ён, а не ты салдат.

Так забі фашыста, каб ён,
А не ты на зямлі ляжаў,
І не ў хаце тваёй каб стогн,
А ў яго па ўмерлых стаяў.

Так хацеў ён, яго віна –
Хай гарыць яго дом – не твой,
Гаспадыня хай не твая,
А яго прачнецца ўдавой.

Хай наплачацца не твая,
А яго няўцешная маць,
Не твая, а яго сям'я
Хай дарэмна будзе чакаць.

Так забі жа хоць аднаго!
Хай патоне ў сваёй крыві!
Колькі раз убачыш яго,
Столькі раз яго і забі!


Рецензии
Стась, какой мелодичный язык!
Молодчина, что берёшь такие прекрасные образцы русской поэзии и так здорово и смело делаешь переводы.
Восхищаюсь твоим поэтическим и музыкальным (внутрипоэтическим!) слухом.

С большим теплом

Валерия Салтанова   25.11.2018 23:19     Заявить о нарушении
Большое спасибо, Валерия Анатольевна)
Очень и очень приятно слышать добрые слова от талантливого Поэта)
Надеюсь, всё будет хорошо! Я буду стараться!

С теплом и уважением,

Анастасия Котюргина   25.11.2018 23:34   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.