Прыгажуня-пачвара дваццаць-сямнаццаць

Тры непрачытаных.
Тры непрачытаных.
Тры новых паведамленні.
"Прыгажуня" была ў анлайне
Тры хвіліны таму.
- Я, можа, блытаю,
Пэўна жа, блытаю...
- Ой, смешачкі, вось супадзенне!
- Гэткі нік у цябе незвычайны -
Так пасуе майму.

Сыпе шматкроп'ямі.
Сыпе шматкроп'ямі.
Новае паведамленне.
- Я знайшла пунсовую кветку,
Ты, напэўна, шукаў?
Лапы над кнопкамі,
Дрыжыкі дробкамі,
Сумесь надзей ды сумненняў.
Размова ў анлайне ім сведкай:
"Пачвара" ёй адказаў.

05.04.2017


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →