Дзяды

"Дзядамі" ў войску іх празвалі,
Хаця не маюць яны ўнукаў.
А ў школе - "пнямі" называлі,
Бо туга ў іх ішла навука.

Хадзілі ў школу рэгулярна,
Ды не за тым, каб чэрпаць веды,
А каб глуміцца над малымі:
Грашы ў іх аднімаць, абеды.

Без розуму і без сумлення,
Без хрысціянскае маралі,
Яны, як прагныя шакалы,
На слёзах меншых жыравалі.

Калі патрапілі у войска,
Ім школьны вопыт прыгадзіўся.
Там так "вучылі" навабранцаў,
Што кожны з тых слязамі мыўся.

А тых, хто не цягнуў "вучобу",
Ці уніжацца не хацелі,
Бацькам вярталі ў дамавінах,
З "садысцкім почыркам" на целе.

І Коржыча, што рваўся ў войска,
Каб паслужыць сваёй Айчыне,
Вярнулі не жывым-здаровым,
А мёртвым целам ў дамавіне.

А афіцэры "дзедаўшчыну"
Не скаранялі - прыкрывалі.
Ім падабаліся парадкі,
Што ў іх часцях "дзяды" стваралі.

Ах! Афіцэры! Афіцэры!
Ці для таго вас навучалі,
Каб вы вучобу навабранцаў
"Дзядам" дэбільным даручалі?

Эх! Афіцэры! Афіцэры!
Як давяраць вам лёс Айчыны,
Калі не можаце салдата
Абараніць ад "дзедаўшчыны"?!


Рецензии