Прыручэнне н чыйнага сабака

I.
Надзімаецца вечар пагаслымі кветкамі.
Цёпла ўнутры чаропцы, а звонку зябка.
Што дзень (што заўсёды вечар)
сівая бясконцасць вінаватая
 
ў вузкалобасці,
параджэнні двухколерных дзецішч,
разумовых свавольных уладык,
адначасова няздольных
існаваць і не быць.
Вырашаюць праблему
ўзаемнай сапраўднасці.
яўляюць дзеямі
кола або сцяжынку.

II.
Ніводнае дрэва не мае шансаў
прарасці каранямі аж да месца,
дзе межаў няма, і збуяць —
не таму, што належыць
да некалькіх вымярэнняў.

Рубяжамі робіцца зручнай бясконцасць.
Прыручаецца, каб мы
не звязаліся па руках і нагах.
не выкруцілі галовы сабе рукамі,
не налажылі (не)на сябе распутную руку,
перасылалі з рук у рукі суцэльнасць,
беззаганную праз закончанасць.

III.
Нараджэнне-смерць-часам зноў нараджэнне,
але смерць
зусім не-
ці
ніколі двойчы.
усё дэлікатна адчувальнае —
бясконцае, пакуль да кагось належыць.
Бясконцае не таму, што не мае канца.
а таму, што бязммежжа надае веліч
(нібыта веліч можа нарадзіцца ў клетцы).

IV.
Што ж тады сярод зябкасці вуліц,
сярод ценяў патухлае барваў,
сівы час валачыцца па парках,
па раскіданых вулачных кроках
і адлічвае безлічны дзень
аднавечных пыхлівых мурашак,
што бадзяюцца з бара да хаты,
надзяваюць аброць на cусвет.


а яму ласкотна.


Рецензии