З неба
Поўнае Надзеі,Веры і Кахання,
Возера,у якім утапіўся лёс,
Што гукаў мяне той вясною ранняй.
Толькі сёння,зараз,ведаю цяпер,
Што няпроста ён у слязах тапіўся,
Бо ў сваім жыцці,вер ты мне,павер,
Горкае вады піў,ды не напіўся.
Як жа я хачу мець сваю крыніцу,
І ў прыгарш піць,як таму і трэба,
Той напой салодкі з чыстае вадзіцы,
Дождж-вады святой,падуючай з неба!
Свидетельство о публикации №117102710479