Мой кут

Мой кут любімы,родны кут,
Няма цяплей цябе нічога.
Не ведаў я ніколі тут пакут,
Не ведаў слова я чужога.

Мы жылі разам тут вякамі,
Змагаліся ,раслі мы,працавалі,
Пабудавалі мы сваю дзяржаву самі,
Зрабілі тое,што калісьці абяцалі .

Мой родны кут,зямля лясоў,
Я буду памятаць цябе заўсёды,
На сонцы шэлест каласоў,
На дрэвах птушак мноства гнёздаў.

Мой родны кут,зямля мая,
Вечна ганарыцца буду вамі,
Слепіць вочы прыгажосць твая,
Слёзы шчасця ідуць ручаямі .

Беларусь -мая краіна!
Краіна шчасця і цяпла.
Прыгожая ,як сама Пальміра,
Краіна замкаў і святла .

Мой родны кут ,я абяцаю ,
Што не забуду  я ніколі ,
Як з табою ўсміхаўся,
Як з табою развіваўся.

Беларусь-мая Радзіма ,
Зямля рачулак і лясоў,
Яна мая,мая краіна!
Краіна казак ,ціхіх каласоў.


Рецензии