Вольны птах

Ластаўка, лета вястун,
Імчыць у нябеснай прасторы,
Майскага ветру пястун,
Свавольнік  у паветраным моры.

Я разумею цяпер
Імчання твайго выкрунтасы.
Ведаю, ластаўка, вер:
Лётаюць так толькі асы!

Што ў параўнанні з табою
Палахлівы палёт вераб’я!
Яму непрыступнай сцяною
Ўстае твая вышыня.

Смерці нябачная метка,
Секунда - й разбіцца можна,
Затое жывеш без клеткі,
Няхай і не асцярожна.

Ластаўка! Вольны ты птах!
Вецер насустрач хвошча,
А ты згубіла свой страх!
Гэтаму я і зайздрошчу...


Рецензии